Ежы Францішак Грабоўскі
Ежы Францішак Грабоўскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ян Юрый Грабоўскі | ||||||
Пераемнік | Павел Ян Грабоўскі | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
1756 |
||||||
Смерць |
не раней за 1801 |
||||||
Род | Грабоўскія | ||||||
Бацька | Ян Юрый Грабоўскі | ||||||
Маці | Ганна з Грушчынскіх[d] | ||||||
Веравызнанне | кальвінізм | ||||||
Званне | генерал-лейтэнант | ||||||
Бітвы |
Ежы Францішак Грабоўскі (польск.: Jerzy Franciszek Grabowski; ?, мястэчка Свянцяны — пасля 1801) — вялікалітоўскі ваенны дзеяч.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паходзіў са шляхецкага роду Грабоўскіх герба «Окша». Нарадзіўся ў сям’і Яна Ежы. Ахрышчаны 27 красавіка 1756 года ў мястэчку Койданава. Генерал-інспектар войскаў літоўскіх у 1783—1789 гадах, генерал-лейтэнант (1789). Удзельнік падрыхтоўкі паўстання 1794 года, карыстаўся даверам Т. Касцюшкі. Удзельнік бітвы пад Соламі 15 чэрвеня 1794 года, абароны Вільні ў ліпені 1794 года. 3 кастрычніка 1794 года камандзір Наднарвенскай дывізіі.
1 лістапада 1794 года здаўся прускім войскам, быў зняволены ў Расіі, вызвалены Паўлам I. Выехаў у Парыж, дзе выступаў за стварэнне «літоўскіх» легіёнаў з былых вялікалітоўскіх вайскоўцаў. У 1798—1799 гадах галоўнакамандуючы войскамі Рымскай рэспублікі.
У 1801 годзе прэтэндаваў на пасаду камандзіра Наддунайскага легіёна пасля адстаўкі К. О. Князевіча . Далейшы лёс невядомы.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Пазднякоў В. Грабоўскія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 551. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.